Імя парка: Дзяржаўны лесапарк Нараці.
Месцазнаходжанне: горад Інінь Сіньцзян-уйгурскага аўтаномнага раёна
Вышыня: больш 3 кіламетраў над узроўнем мора
Плошча: 2 гектара.
Ёсць 5 ландшафтаў
Дзяржаўны лесапарк Нараці Сіньцзян-уйгурскага аўтаномнага раёна знаходзіцца ў паўночнай частцы гор Нараці (адгор'і гор Цяньшань), і ў вярхоўях ракі Кунсэ. Лесапарк быў створаны на аснове яловага гадавальніка. Па словах працаўніка парка, зараз плошча, занятая пад елкамі, ужо склала 10 гек., штогод гадавальніку выдзяляецца больш 100 тыс. юаняў.
З-за ўплыву паветранага халоднага фронту з заходняй Сібіры, надвор'е ў дзяржаўным лесапарку Нараці - халаднаватае. Сярэднегадовая тэмпература складае 8,5℃. У турыстычны сезон - 12.5℃-17.5℃.
Зона Дадунгоў размяшчаецца ва ўсходняй частцы гор Нараці, яна з'яўляецца самай галоўнай турыстычнай зонай. Тут самыя прыгожыя пейзажы: высокія горы і чыстая вада. Ад ракі распасціраюцца бязмежныя стэпы, турысты любяць тут ставіць намёты.
У дзяржаўным лесапарку Нараці жыве шмат дзікіх жывёл, ёсць разнастайныя расліны. Па статыстыцы, тут водзіцца 194 віды жывёлаў і птушак. Гэта: вялікая лебедзь, залаты беркут, леапард, і г.д. Акрамя таго, у лесапарку ёсць шмат каштоўных дрэў і раслін: як дзікія яблыні, абляпіха і горныя бярозы.
Дзяржаўны лесапарк Нараці быў адкрыты ў 1999 годзе, тут клапатліва ахоўваюць навакольнае асяроддзе і развіваюць турызм.