Палацавы комплекс Гугун у горадзе Шэньян, размешчаны на паўночным усходзе Кітая, па сваіх маштабах і ступені захаванасці саступае толькі пекінскаму Гугуну. Ён адрозніваецца ад вядомага ўсяму свету пекінскага Гугуна тым, што быў створаны па загадзе імператара манчжурскай дынастыі. Менавіта гэтая акалічнасць адыграла адмысловую ролю ў фармаванні архітэктурнага і нацыянальнага характару палаца.
Гэты палацавы комплекс быў першай рэзідэнцыяй імператараў цінскай дынастыі (1616-1911). Першыя два імператары дынастыі Цін-Хуантайцзі і Фулінь-уступілі на прастол і ажыццяўлялі сваё кіраванне менавіта з шэньянскага Гугуна. Пасля, Ціны акупавалі тэрыторыю Кітая і скінулі ўладу дынастыі Мін. Маньчжуры зрабілі Пекін сталіцай Кітая, з тых часоў усе імператары цінскай дынастыі пачалі жыць у пекінскім Гугуне. А Шэньян стаў другой сталіцай Цін, такім чынам, Гугун у Шэньяне стаў другой імператарскай рэзідэнцыяй.
Гугун у Шэньяне займае плошчу ў 60 тыс. квадратных метраў, у палацавым комплексе налічваецца больш 100 пабудоў, усяго больш 500 пакояў. Ад традыцыйных кітайскіх палацавых комплексаў, Шэньянскі Гугун адрозніваецца элементамі, прыўнесенымі качавой культурай манчжураў. Архітэктурны ансамбль шэньянскага Гугуна дзеліцца на тры часткі: цэнтральную, усходнюю і заходнюю, у прыватнасці, пабудовы ва ўсходняй частцы - тыпова кітайскія. Галоўным будынкам усходняй часткі з'яўляецца палац "Вялікае Кіраванне" (Ды Чжэн), дзе імператар займаўся дзяржаўнымі справамі, а таксама праводзіліся імпрэзы. Па баках гэтага палаца размяшчаюцца дзесяць невялікіх павільёнаў, якія стаяць адзін супраць другога ў кірунку з поўначы на поўдзень.
Асноўная частка Гугуна ў Шэньяне пачала будавацца ў 1625 годзе, будаўніцтва было завершанае праз 10 гадоў. Можна сказаць, што Гугун у горадзе Шэньяне з'яўляецца ўвасабленнем культуры розных нацыянальнасцяў Кітая, ён таксама служыць важным знакам адзінай шматнацыянальнай дзяржавы.
Пасля вызвалення Кітая, Гугун у Шэньяне завецца Музей Гугун у Шэньяне, людзі могуць убачыць тут шматлікія каштоўнасці, створаныя працаўнікамі старажытнага Кітая.