Дзяржаўны лесапарк Цзіньюетань знаходзіцца ў паўднёва-ўсходнім раёне горада Чанчунь правінцыі Цзілінь, яго таксама вобразна называюць "раем сярод буйных гарадоў". Агульная плошча лесапарка Цзіньюетань складае 478,7 квадратных кіламетраў, сярод іх, больш 100 кв. км. лясоў, а плошча водаў - 430 га. Цзіньюетань займае першае месца ў Азіі па плошчы лясоў.
Дзяржаўны лесапарк Цзіньюетань, гэта, сапраўды лес у горадзе. Яго паўночная частка знаходзіцца на вышыні 220-290 метраў над узроўнем мора, а паўднёвая частка - раўніна. Парк быў пабудаваны дзеля аховы экалагічнага асяроддзя, на яго тэрыторыі знаходзіцца вадаём Цзіньюетань.
Вадаём Цзіньюетань атрымаў сваю назву таму, што з выгляду нагадвае месяц, яго прыгожыя горы і празрыстыя воды вядомыя ва ўсім Кітаі. Яго нярэдка параўноўваюць з падобным на яго вадаёмам Жыюетань Тайваня. На берагах возера знаходзіцца каля 30 розных відаў дрэў. Дзякуючы таму, што тут няма крыніцы забруджвання, вада тут вельмі чыстая, і шмат рыб, якая весела гарэзуе ў яго паверхні. Вадаём Цзіньюетань таксама добрае месца для катання на лодках, а ўзімку, тут катаюцца на лыжах і вудзяць рыбу.
Вакол вадаёма Цзіньюетань раскінуўся 50-гадовы штучны лес плошчай 8000 га, гэта самы вялікі лесапарк у нашай краіне. Тут можна ўбачыць такія віды дрэў як елка, бяроза, мангольскі дуб, таполя, і г.д.
Як стала вядома, лесапарк Цзіньюетань горада Чанчунь створаны ў 1934 годзе. У 1988 годзе ён быў ратыфікаваны Дзяржрадай КНР, як адзін з важных ландшафтаў краіны, у 1989 годзе яму прысвоілі званне лесапарка дзяржаўнага ўзроўня, і ў 2000 годзе ён стаў турыстычнай зонай 4А. -0-