Старажытны садова-паркавы горад Сучжоў
  2009-09-23 10:13:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ёсць у Кітаі старажытны горад, які мае больш за 2500-гадавую гісторыю. Гэта - Сучжоў. Горад славіцца сваім старажытным садова-паркавым мастацтвам і культурнымі будынкамі. Гісторыя будавання паркаў і садоў пачалася ў Сучжоў ў 6 в. да н. э., у эпоху кіравання Ў-дзі. З тых часоў з пакалення ў пакаленне працягвалася будаўніцтва паркаў. Пры дынастыі Мін і Цін Сучжоў стаў самым ажыўленым горадам у Кітаі. У то час паўсюль будавалі прыватныя паркі і сады - і ў горадзе, і ў прыгарадах. У перыяд поўнага росквіту Сучжоў меў больш 200 паркавых ансамбляў. І дагэтуль у Сучжоў добра захаваліся некалькі дзясяткаў такіх садоў. Паводле кітайскай прымаўкі "На Небе - рай, на Зямлі - Сучжоў. Гэты горад яшчэ завуць "усходняй Венецыяй".

"Лес Львоў" - Шыцзілінь знаходзіцца ў паўночна-усходняй часткі Сучжоў. Ён быў пабудаваны ў 1342 г. Парк упрыгожаны камянямі мудрагелістай формы. Плошча парка складае прыкладна 1 га.

"Сад адзіноты" - Лююань быў пабудаваны пры дынастыі Мін. Яго плошча складае больш 3 га. У парку захавалася шмат архітэктурных ансамбляў. Парк вылучаецца сваімі мініятурнымі архітэктурнымі кампазіцыямі і знакаміты вытанчанай прыгажосцю. Планіроўка і разбіўка, а таксама забудова парка вельмі шчыльная, усе панадворкі маюць свае асаблівасці.

Сад Чжочжэнъюань быў рэзідэнцыяй Ван Сяньчжэня, службоўца дынастыі Мін. Галоўнае месца ў рэзідэнцыі займае возера, размешчанае ў цэнтры саду. Масткі майстэрска злучаюць галерэі з горкамі.

"Сад Майстроў сетак" (па-кітайску Ваншыюань) размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада. Увесь ансамбль займае не больш аднаго гектара і з'яўляецца тыповым кітайскім садам. Ён адрозніваецца вытанчанасцю кампазіцыі, высокім узроўнем архітэктурнай творчасці і ўнутранай культурай.

Сад Ваншыюань славіцца сваімі мініятурнымі архітэктурнымі кампазіцыямі. Планіроўка яго кампанентаў вельмі шчыльная, і ўсе панадворкі маюць свае асаблівасці. Галерэя тутэйшых пейзажаў проста бясконцая. Сад Ваншыюань абгароджаны велічнымі сценамі. Паўсюль разліваецца водар колераў, і, шпацыруючы па садзе, можна чуць цудоўныя старажытныя мелодыі.

Сады і паркі старажытнага Сучжоў адрозніваюцца невялікай плошчай, але ў іх у канцэнтраваным выглядзе прадстаўленыя ўсе прыёмы і асаблівасці старажытнакітайскай архітэктуры, а менавіта сінтэтычнае мастацтва, самотнасць, кантраст, паслядоўнасць, стварэнне штучных пейзажаў; малыя формы месцяць багатае ўтрыманне і дэкор. "У сучжоўскіх парках арганічна злітыя ў адзінае цэлае ўсе альтанкі, павільёны, церамы і вежы, а таксама горкі, вадаёмы, кветнікі і дрэвы. Сучжоўскае садова-паркавае мастацтва дасягнула высокага ўзроўня і ў арнаментыцы жылых пабудоў, і ў спалучэнні прыгажосцяў архітэктуры з натуральнай прыродай.

У снежні 1997 года старажытны садова-паркавы горад Сучжоў быў уключаны ЮНЭСКА у Рэестр сусветнай спадчыны".

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040