Турыстычная зона Хунфэнху
  2010-08-17 10:56:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Турыстычная зона Хунфэнху дзяржаўнага значэння размешчана ў заходняй частцы горада Гуян правінцыі Гуйчжоу. Гэта адна з самых вядомых адметных мясцін правінцыі, у якой захаваліся самабытныя звычаі нацыянальных меншасцяў. Плошча ландшафтнай тэрыторыі – 200 кв. км. Сярэднегадавая тэмпература – 14 градусаў.

Возера Хунфэнху – тыпова альпійскае. У ім раскідана 170 астравоў. Акрамя таго, у турзоне Хунфэнху – вялікая колькасць прыродных пячор. Галоўныя адметныя мясціны гэтага раёна – гара Данься, цудоўны востраў у паўночнай частцы возера, адмысловае паселішча нацменшасцяў Мяо.

Апошнія 20 гадоў урад краіны надаваў вялікую ўвагу развіццю турыстычнай зоны Хунфэнху. Тут пабывала шмат кіраўнікоў, такіх, як былы старшыня КНР Цзян Цзэмінь, цяперашні лідар краіны Ху Цзіньтаа, прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа, старшыня ПК УСНП У Банго і інш. У 1992 годзе Цзян Цзэмінь, наведаўшы Хунфэнху, пакінуў у кнізе ганаровых гасцей запіс: «Прыгожы пейзаж Хунфэнху, новае аблічча Гуян».

Дзякуючы шматгадовым намаганням, прырода турзоны Хунфэнху застаецца амаль некранутай. Акрамя таго, урад правінцыі ўклаў мільярд юаняў для ўдасканалення мясцовай інфраструктуры і паляпшэння работы транспарту. Зараз турзона Хунфэнху штогод прымае больш за 500 тыс. турыстаў, даходы ад білетаў складаюць 5 млн. юаняў.

Кошт уваходнага білета – 40 юаняў. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040