Парк падзелены на 2 часткі: пешаходная зона - заапарк і аўтамабільная - сафары.
У першай зоне вы можаце ўбачыць афрыканскіх жывёл: жырафаў і львоў, слана, леапардаў, тыграў, а ў аўтамабільнай зоне – сафары - вольна жывуць белы леў, белы тыгр, вялікая панда, вялікі кенгуру, кракадзілы, вярблюды... Некаторых жывёл можна пакарміць і нават сфатаграфавацца з імі.
Дабрацца да парку сафары можна на спецыяльным аўтобусе №2 з прыпынку «Шанхайскі стадыён».