Горная сістэма Алішань на востраве Тайвань
  2010-08-26 15:51:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горная сістэма Алішань размешчана на паўночным усходзе павета Цзяі вострава Тайвань. Прыехаўшы сюды, адразу ж трапляеш у зялёнае царства. Серпанцін горнай чыгункі даўжынёй больш за 1000 кіламетраў забірае ўсё вышэй, а з цягніка можна любавацца цудоўнай панарамай. Цягнік праходзіць праз 82 тунэлі, трапічную, субтрапічную, умераную і халодную зоны.

Тры цуды Алішаньскіх гор – гэта лес, аблокі і ўзыход сонца. Плошча лясоў у гарах – 30 тысяч га. Караскаючыся па горных схілах на вяршыню, вы заўважыце звыш дзесяці разнавіднасцяў трапічных дрэў, а таксама расліны ўмеранага і халоднага паясоў. Гэта – сапраўды ўнікальная з'ява ў гарах Алішань. Прычына таму – розніца тэмператур ля пажножжа горнай сістэмы і на яе вяршыні. Тут вельмі багатая флора: ядловец чырвоны, тупалісты кіпарыс, тсуга доўгапрыкветнікавая, тсуга кітайская і інш. Асабліва каштоўную драўніну мае ядловец чырвоны. Ён выкарыстоўваецца для будаўніцтва дамоў, суднаў, разьбы па дрэве.

У гарах Алішань захавалася некалькі рэдкіх экзэмпляраў ядлоўцу чырвонага, якім ўжо – больш за тры тысячы гадоў. Яны дасягаюць 50-метровай вышыні і маюць 20 з лішнім метраў у абхват. Людзі называюць іх святымі дрэвамі.

Пад вечар у Алішаньскіх гарах назіраецца звыклая для гэтых мясцін прыродная з'ява – «мора аблокаў». Аблокі ўзнімаюцца з-за горных вяршынь, ахутваюць горныя стромы і лясы. І калі стаяць на вяршыні гары, то здаецца, што перад табой раскінулася сярдзітае мора.

Горны раён Алішань з умераным кліматам лічаць самым лепшым месцам для правядзення адпачынку на востраве Тайвань. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040