Правядзенне Нацыянальнага свята ў маляўнічым раёне возера Цяньмуху.
  2010-09-14 15:35:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Засталося няшмат часу да надыходу Нацыянальнага свята КНР (1 кастрычніка). У дні маючага адбыцца «залатога тыдня» паездка ў турыстычны раён возера Цяньмуху, дзе можна палюбавацца бамбукавым «морам», пабываць на чайнай плантацыі, пакупацца ў тэрмальнай крыніцы, – мара многіх турыстаў.

Маляўнічы раён возера Цяньмуху знаходзіцца за 8 км на поўдзень ад горада Ліян (правінцыя Цзянсу). Ён уключаны ў спіс турыстычных раёнаў «4А» дзяржаўнага значэння, і гэта – адна з вядомых зон адпачынку ў правінцыі. Тут знаходзіцца запаведнік плошчай 300 кв. км, два вялікія вадаёмы, міжнародны курорт, лесапарк, «мора» бамбуку – плошчай больш за 10 тысяч му (15му=га).

У раёне возера Цяньмуху знаходзіцца гара Тайгуншань. Падымаючыся ўверх па серпанціне сцежкі, можна ўбачыць вяршыні, ахутаныя аблокамі і туманам, а на горных схілах раскінуліся акуратныя чайныя плантацыі, адкуль ветрык даносіць густы водар чаю. На паўднёвым захадзе возера – востраў Сюцюдаа. Тут расце знакаміты чай "Шахэгуймін". Паветра тут – вільготнае, што вельмі спрыяе вырошчванню культуры. Цяньмухускі чай славіцца ў Кітаі. Дарэчы, тут часта ладзяцца розныя мерапрыемствы, напрыклад, прыгатаванне чаю самімі турыстамі, дэгустацыі, чайныя банкеты.

Вада ў возеры Цяньмуху настолькі празрыстая, што бачна дно. Калі глядзець удалечыню, перад вачыма – бязмежны вадаём. Удалечыні, на лініі гарызонта, возера зліваецца з небасхілам. Бірузовае, яно падобна да мора. Якасць вады тут выключная: прахладная і чыстая, крыху саладкаватая.

У маляўнічым раёне возера можна пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі мясцовых жыхароў. Яны з пакалення ў пакаленне жывуць за кошт рыбалоўства. У хатах рыбакоў турысты могуць пакаштаваць прыгатаваныя стравы. Самая вядомая – тушаная ў гліняным гаршку рыбіна галава. Гэта страва спадабалася кіраўнікам многіх краін, якія бывалі тут, а таксама дыпламатам і іх жонкам.

Кітай – радзіма чаю. Менавіта тут раней за ўсіх у свеце яго адкрылі і пачалі ўжываць. Вясна – сезон збору чаю ў паўднёвых раёнах краіны, таму асабліва ў гэты час варта прыехаць у вядомы па ўсёй краіне турыстычны раён Цяньмуху, дзе вырошчваюць і вырабляюць чай і дзе можна яго, канечне, пакаштаваць і купіць. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040