Карставы рэльеф у павеце Альбо правінцыі Гуйчжоу
  2010-09-16 15:54:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Павет Альбо правінцыі Гуйчжоу мае карставы рэльеф. На тэрыторыі павета, паводле ацэнкі часопіса «Кітайская нацыянальная геаграфія», знаходзіцца самы прыгожы лес у Кітаі.

Павет Альбо раскінуўся на Юньнань-Гуйчжоўскім нагор'і. Лясное покрыва займае больш за 50% усёй тэрыторыі павета. Тут знаходзяцца запаведнік карставага рэльефу і некрануты лес Маалянь, а таксама маляўнічы раён дзяржаўнага значэння Чжанцзян. У павеце Альбо пражываюць пераважна прадстаўнікі нацменшасцяў: буіцяне, шуйцы, яатяне.

На сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў чэрвені 2007 года ў Новай Зеландыі ўсе карставыя рэльефы Кітая ўключаны ў Рэестр сусветнай прыроднай спадчыны. Самыя вядомыя ў Альбо знаходзяцца ў раёне Вялікая і Малая Цікун.

У маляўнічым раёне Сяацікун (сем маленькіх арак) вы ўбачыце велічныя горы, густыя некранутыя лясы, празрыстыя рэкі і азёры. Журчанне вады і спевы птушак ствараюць адмысловую лясную сімфонію. Гуляючы тут, турысты адчуваюць нейкі асаблівы спакой.

Лес на вадзе – адна з найцікавейшых мясцін у раёне Маленькі Цікун. Здалёк можа падацца, што вялікія дрэвы быццам плывуць па вадзе. Толькі падышоўшы бліжэй, разумееш, што дрэвы растуць на камнях, пагружаных у ваду.

Акрамя лесу на вадзе, у раёне Сяацікун можна ўбачыць і іншыя прыродныя адметныя мясціны, напрыклад, возера Юаньянху.

Маляўнічы раён Дацікун (сем вялікіх арак) знаходзіцца прыкладна за 5 кіламетраў ад возера Юаньянху. Паўсюль тут – некранутыя лясы, цясніны, падземныя азёры, вадаспады. Каб патрапіць у Дацікун, неабходна праехаць па старадаўнім мосце праз цясніну Цяньшэнь.

Наведаўшы гэтыя мясціны, вы атрымаеце незабыўныя ўражанні ад прыгажосці тамтэйшых ландшафтаў і звычаяў мясцовых жыхароў. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040