Павет Дасін (Пекін) – адна з лясных запаведных зон, якая актыўна развівае экалагічны турызм. Прагульвацца ў выхадныя дні ўздоўж градак з агароднінай па берагах звілістага ручая для гараджан, што жывуць у буйных мегаполісах накшталт Пекіна, – сапраўдная асалода. Паездка ў павет Дасін, размешчаны ў наваколлі Пекіна, – найлепшы выбар экалагічнага турызму.
Раён Дасін пакрыты зялёным масівам. Тут штогадова праходзіць фестываль «Дасінскія кавуны», які збірае бахчаводаў з усяго павета. Нападалёк ад бахчы – Музей дасінскіх кавуноў, дзе можна даведацца пра 100-гадовую гісторыю вырошчвання кавуноў, пазнаёміцца з паэзіяй, прысвечанай гэтай вялізнай ягадзе, палюбавацца «каралямі кавуноў», што атрымалі прэміі на розных фестывалях. А таксама тут ёсць інфармацыя пра вынікі даследаванняў у галіне культывавання кавуноў, пра іх лячэбныя і харчовыя ўласцівасці.
Дасін – радзіма кітайскіх кавуноў. Па ініцыятыве мясцовага ўрада на ўсёй тэрыторыі павета пачалася іх папулярызацыя. Штогадовыя прыбыткі мясцовых жыхароў ад вырошчвання гэтай ягады ўвесь час павялічваюцца.
У павеце турысты могуць адразу з галінкі сарваць тутавыя ягады, вырваць салодкую бульбу – батат з градкі. Акрамя таго, тут таксама можна пакатацца на конях, пакупацца ў мінеральных крыніцах, пайграць у гольф ці тэніс або заняцца іншымі відамі фізкультуры і спорту. -0-