Кітай – радзіма чая. Менавіта ў Кітаі ўпершыню ў свеце былі адкрыты і выкарыстаны чайныя кусты. Па прыездзе ў Кітай турысты могуць не толькі падняцца на Вялікую Кітайскую сцяну, але і наведаць месцы, дзе вырошчваюць і вырабляюць чай, паспрабаваць яго.
Горы Мэншань знаходзяцца за 130 км ад Чэнду – адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Сычуань, на паўднёвым захадзе Кітая. Тут можна ўбачыць маляўнічую вяршыню. Гэта вядомае ў Кітаі месца па вытворчасці чаю.
Гісторыя культывавання чаю ў Мэншані налічвае больш чым дзве тысячы гадоў. Тут амаль штодзённа стаіць туман, клімат вельмі вільготны, што спрыяе вырошчванню чаю.
Кітайцы вельмі любяць гэты напой, асабліва зялёны. Традыцыі - больш за тысячу гадоў. Чаепіццё – неад'емная частка ладу жыцця кітайцаў. Гэты напой не толькі здымае стомленасць, але і танізуе арганізм. Карысць ад чая праверана гадамі. Як кажуць, зялёны чай – добры сродак у прафілактыцы рака. У апошнія гады танізуючае дзеянне чая, якое дабратворна ўплывае на арганізм, было прызнана і ў іншых краінах.
Жыхары Мэншаня імкнуцца, каб турысты як мага больш даведаліся пра чай. Яны даюць магчымасць гасцям самім прыгатаваць напой, а пасля прадэгуставаць яго, прыгатаваць абед з чаю і гэтак далей.
Магчымасць самастойнага прыгатавання чаю выклікае вялікую цікавасць у турыстаў. Гэта дазваляе ім практычна асвоіць сакрэты заварвання чайнага ліста. Працэс вытворчасці напою вельмі складаны. Усё тут робіцца, у асноўным, уручную. Высакасортны чай атрымліваецца толькі дзякуючы багатаму вопыту тэхнолагаў.
У Мэншані, пасля таго, як турысты самі прыгатавалі чай, яны могуць пакаштаваць свой «твор». -0-