Асенняе пекінскае наваколле
  2010-10-29 16:07:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На паўночным захадзе Пекіна, за 20 км ад цэнтра горада, знаходзяцца маляўнічыя горы Сяншань, сярод якіх сям-там раскідана вялікая колькасць адметных архітэктурных помнікаў. Плошча лесапарку – 160 га. Кітайскія і замежныя турысты прыязджаюць сюды, каб палюбавацца на прыгожую восеньскую чырвоную лістоту. Штогод тут праходзіць фестываль «чырвонага лісця».

На ўчастку Бадалін Вялікай кітайскай сцяны якраз надышоў сезон назірання за чырвоным лісцем. Усе схілы гор пакрыты барвовым колерам і золатам восеньскай палітры. Гэта – сапраўдная прыгажосць!

Лесапарк Байваншань – кіслародная крыніца Пекіна – знаходзіцца за 3 кіламетры ад вядомага парку Іхэюань. Гэта самы блізкі лесапарк ад кітайскай сталіцы, адна з лепшых мясцін, дзе можна паназіраць за восеньскай прыродай.

Горы Мяафэншань размешчаны на захад ад Пекіна, у раёне Мэньтоўгоу. Вышыня галоўнага піка – 1291 м над узроўнем мора. Горы славяцца старажытнымі храмамі, хваёвымі лясамі і аранжарэяй руж. Ужо на працягу 400 гадоў тут штогод адбываецца храмавае свята Мяафэншань. Увосень чароўны від гор прыцягвае сюды шмат турыстаў.

Горы Шанфаншань размешчаны за 60 кіламетраў на паўднёвы захад ад кітайскай сталіцы. Горная сістэма ўключае 12 пікаў і 9 пячор. Гэта адно з лепшых месцаў для назірання за восеньскай прыродай.

Лесапарк Машань знаходзіцца ў паўночна-ўсходнім прыгарадзе Пекіна, павеце Чанпін, недалёка ад вадасховішча Шысаньлін. Плошча ляснога покрыва лесапарку – больш за 86%.

Горы Ліншань раскінуліся на захад ад Пекіна, у раёне Мэньтоўгоу, за 122 кіламетры ад кітайскай сталіцы. Самы высокі пік – 2303 м над узроўнем мора. Тут наогул цудоўныя горы і разнастайны раслінны свет.

Участак Вялікай кітайскай сцяны ў раёне Муцяньюй, за 90 кіламетраў ад Пекіна, карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў. Від са Сцяны адкрываецца проста фантастычны!

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040