Лесапарк дзяржаўнага значэння Юйшэ
  2010-11-02 16:27:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лясны парк–запаведнік дзяржаўнага значэння Юйшэ размешчаны за 30 кіламетраў ад горада Люпаньшуй правінцыі Гуйчжоу.

У Дзяржаўным лесапарку Юйшэ паўсюль растуць дзівосныя кветкі і расліны. Цёмна-зялёныя хваёвыя і кіпарысы засланаюць сонца, дзіўныя горныя вяршыні і скалы хаваюцца ў тумане. Ля іх падножжаў струменяцца ручаі. Калі неба становіцца больш ясным і чыстым пасля дажджу, у даліны апускаецца туман, беласнежныя аблокі плывуць паміж таямнічымі горнымі вяршынямі. Хмарнае мора – бясконцае, скалы то хаваюцца, то з'яўляюцца зноў, карціна вельмі зменлівая, туман пад ясным сонцам надае парку асаблівую незабыўную чароўнасць. Вада струменіцца і ажыўляе горы і лес. Паднімаючыся па прыступках драўлянага моста, можна сустрэць ля ручая дзікіх горных пеўняў з раскошным апярэннем.

Плошча дзяржаўнага лесапарку Юйшэ займае 24 квадратныя кіламетры. Тут мноства раслін і дрэў разнастайных відаў. Інфраструктурныя аб'екты добра спалучаюцца з аховай навакольнага асяроддзя.

Перапад высот паміж самай нізкай і найвышэйшай кропкамі на тэрыторыі лесапарку Юйшэ – прыкладна 800 метраў. Тут знаходзяцца мудрагелістыя скалы.

Лесапарк Юйше - гэта некранутыя мясціны. Тут засяроджана вялікая колькасць усяго дзіўнага і ўнікальнага, ёсць лясы з велічэзных камянёў, ёсць мора аблокаў і густы туман, які плыве па стромкіх схілах і прымае самыя мудрагелістыя формы на світанку.

Тут расце давідзія гунтун – рэдкая расліна, якая знаходзіцца на мяжы знікнення. Яе называюць "жывой акамянеласцю". Арыгінальныя нацыянальныя звычаі прыцягваюць турыстаў. Сярэдняя тэмпература ўлетку – 19,01 градуса.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040