Зніжаецца кошт на наведванне розных маляўнічых раёнаў Кітая
  2010-11-10 09:36:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Глыбокай восенню, калі паток турыстаў рэзка змяншаецца, турыстычныя раёны Кітая, адзін за адным, зніжаюць кошты на ўваходныя білеты, каб прывабіць як мага большую колькасць наведвальнікаў. Адначасова з гэтым зніжаецца кошт і на авіябілеты на 3-5 працэнтаў.

Пячоры Лунмэнь знаходзяцца за 13 км на поўдзень ад Лаяна, у цэнтральнай кітайскай правінцыі Хэнань. У 494 годзе ў перыяд дынастыі Паўночная Вэй пачалося будаўніцтва пячорна-храмавага ансамбля Лунмэнь. Работы працягваліся больш за 400 гадоў, у эпоху праўлення многіх дынастый. Да нашых дзён тут захавалася больш за 200 пячор і ніш і 100 тысяч будысцкіх статуй. Акрамя пячор Магаа ў Дуньхуане (правінцыя Ганьсу) і гротаў Юньган у Датуне (правінцыя Шаньсі), пячоры Лунмэнь – другі буйны пячорны ансамбль Кітая. Тут налічваецца больш за 40 пагад і больш за 2800 стэл з надпісамі, якія адлюстроўваюць узровень і стылі каліграфічнага мастацтва Кітая. Луньмэнскія будысцкія статуі – тыповы ўзор мастацтва таго часу. Зімой, на працягу 4 месяцаў, ільготны білет для наведвання пячор – 100 юаняў, звычайна ён каштуе 120 юаняў.

Маляўнічы раён Цзючжайгоу:

Штогадова з 16 лістапада па 31 сакавіка ў маляўнічым раёне Цзючжайгоу праходзіць зімні турыстычны сезон. У гэты перыяд уваходны білет каштуе 80 юаняў, што на 140 юаняў меней, чым летам. Непаўторная прыгажосць Цзючжайгоу – у азёрах, вадаспадах, ізумрудным покрыве гор, унікальным карставым ландшафце. У густых некранутых лясах раскідана больш за сотню вялікіх і малых азёр, якія маляўніча злучаюцца шматлікімі вадаспадамі і рэчкамі. Вада ў азёрах Цзючжайгоу - чыстая і празрыстая, як хрусталь, яна зіхаціць і пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. Са змяненнем сутачнага асвятлення і ў залежнасці ад сезонаў ператвараецца і ўся навакольная атмасфера, мяняецца колер вады. Зімой у зоне Цзючжайгоу турысты могуць атрымаць асалоду ад сузірання цудоўнай прыроды.

Запаведнік Канас:

Маляўнічы раён Канас размешчаны ў гарах Алтая на поўначы Сіньцзяна. Тут размешчана самае глыбокае ў Кітаі высакагорнае возера Канас. Турыстаў вабяць снежныя вяршыні, альпійскія лугі, бярозавыя гаі і іншая прыгажосць. Тут можна займацца рознымі зімовымі відамі спорту, што таксама дадае прывабнасці запаведніку. З 1 лістапада па 31 сакавіка тут адкрываецца зімовы турыстычны сезон. У гэты час наведванне турзоны - бясплатнае. Канас знаходзіцца ў халодным поясе і характарызуецца нізкай тэмпературай. Калі падарожнічаць сюды, неабходна ўзяць з сабой цёплае адзенне і абутак, якія падыходзяць для вандроўкі ў гарах.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040