Турзона Ялунхэ (Тыбецкі аўтаномны раён)
  2010-11-17 14:46:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Турзона дзяржаўнага значэння Ялунхэ плошчай 920 кв. км знаходзіцца ў паўднёвай частцы раёна Шаньнань Тыбецкага аўтаномнага раёна. Гэта – калыска старажытнай цывілізацыі Тыбета і роднае месца яго жыхароў. Тут ёсць снежныя горы, лугі, даліны, святое возера і гістарычныя помнікі, тут жывуць даўнія традыцыі і звычаі.

Турзона Ялунхэ – гэта 6 паветаў раёна Шаньнань (Найдун, Чжанан, Цзячжа, Лачжа, Гунга), якія славяцца адметнымі мясцінамі.

Палац Юмбу Лакан (з тыбецкай – «Палац Маці і Сына»). Гэта першы палац Тыбета, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе павета Найдун. Ён заснаваны ў 1 стагоддзі. Тут добра захавалася вялікая колькасць гістарычных помнікаў і кніг.

Храм Санъюаньсы. Храм размешчаны на паўночным беразе ракі Брахмапутра. Палац заснаваны ў часы праўлення дынастыі Тан, пасля чаго неаднаразова перажываў разбурэнні і рэканструкцыі. Гэта трохпавярховы будынак спалучае ў сабе розныя архітэктурныя стылі: тыбецкі, ханьскі і індыйскі.-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040