Сярод найбольш вядомых адметных тамтэйшых мясцін – містычнае святое возера Цяньчы («Нябесны стаў»), якое знаходзіцца на вышыні 2300 метраў над узроўнем мора. Гэта самае глыбокая горнае возера ў Кітаі. Яго глыбіня – 373 метры. Адтуль бяруць пачатак тры найбуйнейшыя ракі паўночнага ўсходу Кітая: Ялуцзян, Тумэньцзян і Сунхуацзян. Вакол яго берагоў горы пакрыты порыстай лёгкай вулканічнай пародай – белай пемзай. Тут даволі халодны клімат і вялікае снежнае покрыва. Вяршыні гор заўсёды белыя, адсюль і іх назва - Чанбайшань ("Вечна белая гара").