Дзяржаўны лесапарк Дабешань размешчаны ў павеце Лацянь горада Хуанган правінцыі Хубэй. На яго тэрыторыі плошчай 200 кв. км знаходзіцца 5 галоўных зон: горы Дабешань, пік Бадаафэн, старажытныя храмы Цінтайгуань, рака Цюцзіхэ і возера Цяньтанху.
Горы Дабешань працягнуліся праз сярэдзінную раўніну краіны. Яны славяцца сваёй стромасцю, веліччу, а таксама непаўторнай прыгажосцю. Іх галоўны пік Баймацзянь вышынёй 1777 м над узроўнем мора знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы лесапарку Дабешань. У лесе - багаты свет флоры і фаўны. Тут жыве вялікая колькасць рэдкіх звяроў: леапарды, дзікабразы, гімалайскія пагумы, разнастайныя зязюлі і інш.
У 1996 годзе лесапарк Дабешань атрымаў ад Міністэрства лясной гаспадаркі статус дзяржаўнага. Акрамя таго, ён таксама – адна з 10 галоўных баз «чырвонага турызму». Цудоўная прырода і чыстае паветра лесапарку Дабешань штогадова вабяць да сябе вялікую колькасць турыстаў з розных мясцін Кітая. -0-