Чжоўчжуан мае 900-гадовую гісторыю і лічыцца адной з найстаражытных мясцін воднага краю Цзянань паміж Шанхаем і Сучжоу.
Чжоўчжуан, зведаўшы амаль усё на працягу сваёй 900-гадовай гісторый, захаваў першапачатковае аблічча і архітэктуру старажытнага горада. І хоць ён не такі велічны і прыгожы, як, скажам, Венецыя, але не пазбаўлены своеасаблівай вытанчанасці.
Чжоўчжуан поўны глыбокай цішыні. Больш за палову пабудоў – гэта жылыя дамы дынастый Мін і Цін. У старажытным мястэчку плошчай усяго 0,4 кв. км – каля сотні старадаўніх класічных двароў і больш за 60 цагляных разных арак. Вуліцамі тут служаць рэчкі, праз якія перакінуты масткі, а дамы пабудаваны ўздоўж каналаў. Па словах пісьменніцы Саньмаа з вострава Тайвань, Цзянань – гэта сапраўдны турыстычны рай. Пабываўшы ў Цзянані і не наведаўшы Чжоўчжуан, вы многае страціце. Гэта сапраўды так!
Вуліцы тут вельмі вузкія. Па іх ледзь могуць прайсці 5-6 чалавек, калі стануць поруч. Тут шмат розных кандытарскіх, дзе гатуюць рысавыя пірожныя, – любімы пачастунак турыстаў і мясцовых жыхароў. - 0 -