Дзяржаўны запаведнік Дабусу (правінцыя Цзілінь)
  2010-12-08 10:18:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны запаведнік Дабусу знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы правінцыі Цзілінь, у цэнтры раўніны Сунляа, паміж рэкамі Нэньцзян і Ляахэ. Запаведнік створаны ў 1993 годзе, у жніўні 2005-га ён атрымаў статус запаведніка дзяржаўнага значэння. Тут добра захоўваюцца геалагічная спадчына, папуляцыі рэдкіх птушак і сістэма водна-балотнага ўгоддзя.

Плошча дзяржаўнага запаведніка Дабусу - 11 тыс. га. У цэнтры знаходзіцца возера з такой жа назвай. Яго глыбіня - усяго 1 метр. Вакол возера раскінуліся стэпы, ворыўныя землі, балоты і саланчаковыя палі.

Галоўная адметнасць запаведніка Дабусу - раён Нілінь, які на захадзе мяжуе з возерам, а на поўначы – з паветам Дабусу. Тут можна ўбачыць і вострыя вяршыні гор, і цудоўныя скалы, і празрыстыя горныя крыніцы. Вада ў рэках такая чыстая, што яе можна піць.

У раёне Нілінь ёсць музей прыродазнаўства, у якім выстаўлены чучалы розных птушак, старадаўнія акамянеласці жывёл, чучалы дзікіх звяроў, а таксама 2 поўныя акаменелыя скелеты насарогаў. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040