Дзяржаўны лесапарк Фаншань у правінцыі Шаньсі
  2010-12-13 11:58:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны лесапарк Фаншань плошчай больш за 3 тыс. гектараў знаходзіцца ў павеце Шоўян правінцыі Шаньсі. У 1992 годзе парк афіцыйна адкрыты для турыстаў.

Горы Фаншань – гэта паўднёвы канец вядомага горнага масіву Утайшань. Галоўны пік Шэньфушань узвышаецца над узроўнем мора на паўтары тысячы метраў. Тут сапраўды цудоўная прырода і найлепшае месца, каб адпачыць на беразе ляснога возера ці чыстых рэчак, палюбавацца на восеньскае чырвонае лісце і зімовы снег.

Горы Фаншань – святыя для будызму. У храмавы комплекс Фаншаньсы, пабудаваны падчас праўлення дынастыі Тан, уваходзяць палац Цяньвандзянь, сховішча будысцкіх канонаў Цанцзінгэ, вежа са званом Чжунгулу. Ёсць тут і іншыя адметныя мясціны, напрыклад: арка Шанфу, каменны мост Інсянь, храм Сясы, пячора Юньдун, свяшчэнная крыніца Пяць драконаў, вежа Уін.

Лесапарк Фаншань – гэта царства флоры і фаўны. Лясное покрыва складае больш за 80 працэнтаў. Тут расце вялікая колькасць каштоўных дрэў, такіх, як кітайская сасна, таполя, стыфналобій японскі. Таксама шмат жывёл, якія ахоўваюцца дзяржавай: леапарды, дзікі, совы і іншыя. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040