Амаль кожны кітаец ведае знакаміты раман «Падарожжа на Захад». Адзін з галоўных герояў рамана, казачная малпа Сунь Укун, – родам з гары, дзе ўвесь час цвітуць кветкі і спее садавіна. У наваколлі горада Ляньюньган правінцыі Цзянсу, што на ўсходнім кітайскім марскім узбярэжжы, як раз ёсць такая гара, якая і называецца Гарой кветак і фруктовых дрэў.
Гара кветак і фруктовых дрэў вельмі падобна на гару, апісаную ў рамане «Падарожжа на Захад». Тут мяккі і прыемны клімат ва ўсе поры года, а навакольная прырода нагадвае казачную краіну. Напрыклад, тут ёсць камень, падобны на той, адкуль з'явіўся Сунь Укун. А самае цікавае месца – гэта пячора з «воднымі фіранкамі» перад уваходам. Кажуць, што пячора гэта была домам для Сунь Укуна і яго дзетак-малпачак.
На гэтай гары паўсюль можна сустрэць малпаў. Яны ажыўлена бегаюць, скачуць, паказваючы, што яны сапраўдныя гаспадары гэтай мясцовасці. Малпы, дарэчы, зусім не баяцца людзей. Яны любяць забаўляцца з турыстамі.
Гара кветак і фруктовых дрэў славіцца не толькі прыгожай прыродай, але і адметнымі помнікамі гісторыі і культуры. Вежа князя А Юя, што знаходзіцца ля падножжа гары, была пабудавана яшчэ ў 1023 годзе. 10-метровая вежа – васьмігранная, цагляная, з 9 ступенямі. Акрамя вежы, на гары знаходзіцца храм Хайнінчаньсы, які часта наведваюць будысты з розных рэгіёнаў краіны.
Гара кветак і фруктовых дрэў славіцца багатымі ўраджаямі садавіны і ягад. Тут расце актынідыя кітайская, белы абрыкос, кітайскі каштан і інш. - 0 -