Турыстычная зона Аршань (Унутраная Манголія)
  2010-12-27 10:28:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Маляўнічы раён Аршань знаходзіцца на ўсходзе аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, на сярэднім участку горнай сістэмы Вялікі Хінган. На тэрыторыі раёна горны масіў працягнуўся больш чым на 200 кіламетраў. Лясы, гарачыя крыніцы, ледавікі, стэпы, вулканічны рэльеф, рэкі і азёры – усё гэта рысы тамтэйшага краявіду.

Поўная назва раёна – Хадун Аршань. Па-мангольску «хадун» азначае «цёплы», а «аршань» – «святая вада». Таму ён вядомы, перш за ўсё, сваімі гарачымі крыніцамі, якія размяшчаюцца тут групамі. Яны, сапраўды, карысныя для суставаў, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы. Таксама дапамагаюць пры раўматызме, артрыце і некаторых траўмах.

У раёне Аршань адкрыты музей гарачых крыніц, які выглядае як вялікая цяпліца. Перад музеем на тэрыторыі больш за 5700 кв. метраў знаходзіцца 37 крыніц. Ля кожнай з іх – басейн.

Вулкан Халаху ў раёне Аршань вельмі вядомы ў Кітаі, як, дарэчы, і возера Цяньчы («Ставок у нябёсах»). Гэта адно са шматлікіх азёр, што ўзніклі ў выніку вулканічнай дзейнасці. Цяньчы знаходзіцца на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора. Вада ў ім сіняя, як неба.

Каб убачыць «плён» вулканічнай дзейнасці, неабходна адправіцца ў Шытанлінь – месца, дзе добра праглядаюцца абрысы скамянелай лавы, над якой вятры і дажджы заўважна папрацавалі на працягу тысячагоддзяў. Шытанлінь знаходзіцца недалёка ад возера Цяньчы. Тут жа, дзе практычна няма глебы, растуць высокія лістоўніцы. Іх велізарныя карані моцна чапляюцца за разломы вулканічнай пароды і глыбока ў яе пранікаюць. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040