Пра Сяншавань існуе легенда. Кажуць, што даўным-даўно адзін святы, пралятаючы ў небе, выпадкова выпусціў з рук мяшок з пяском. Мяшок упаў на зямлю – пясок рассыпаўся, імгненна ператварыўшыся ў пустыню. Святы, каб выправіць сваю памылку, стварыў ва ўсходняй частцы пустыні западзіну і паставіў ля яе князя Грома пільнаваць, каб пясок не распаўсюджваўся далей.
Нібыта з той пары мясціну пачалі называць Сяншавань. Менавіта гэта «месца, дзе гучыць пясок», робіць раён Сяншавань такім прывабным. Турысты прыязджаюць сюды, каб пачуць знакамітую «песню». Яны апранаюць спецыяльную вопратку, залазяць на вяршыню дзюны і пад неймаверны шум коцяцца ўніз.
У раёне Эрдос, дзе знаходзіцца Сяншавань, кампактна жывуць манголы. У юрце гасцінныя гаспадары пададуць гасцям чашу з віном. А калі вы ім спадабаліся, то вас яшчэ чакае і падарунак: традыцыйная белая хустка-хадак. Тут жа можна прайсціся па мясцовых крамах, у якіх прадаюцца сувеніры і вырабы майстроў народных промыслаў. - 0 -