На паўночным усходзе Кітая знаходзіцца горад Харбін, які таксама называюць «Парыжам на ўсходзе». Яго разнастайная архітектура – гэта старажытныя саборы з яркімі вітражамі і будынкі, упрыгожаныя гарэльефамі ў рымскім стылі. Рускія народныя песні, якія можна пачуць у шматлікіх сувенірных лаўках Харбіна, дадаюць яму сваеасаблівы каларыт. Калі прыязджаеш у гэты горад, здаецца, што апынуўся ў Еўропе.
Горад Харбін - адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хейлунцзян, якая знаходзіцца на мяжы з Расіяй, таму многія будынкі горада нагадваюць расійскі стыль, у тым ліку, цэнтральная пешаходная вуліца, камерцыйная вуліца імя Гогаля, вядомы праваслаўны сабор святой Сафіі і іншыя. Горад, аднак, захоўвае сваю старажытную кітайскую культуру.
У Харбіне паўсюль можна пачуць сапраўдны дыялект паўночна-ўсходняга Кітая, а таксама купіць тыповыя мясцовыя далікатэсы – чорныя грыбы, вялікі фінік і інш. Спалучэнне і яднанне ў горадзе многіх культур надае яму незвычайны каларыт.
-0-