На гары Цан'яньшань – 16 маляўнічых куткоў, з іх выдзяляецца каменны арачны мост, дугой перакінуты паміж дзвюма вяршынямі, даўжыня яго - 15 метраў, шырыня - 9. На мосце стаіць двух'ярусны драўляны будынак. Унутры - тры статуі Буды і 18 статуй алаханяў (г.зн. людзей, якія дасягнулі найвышэйшага духоўнага развіцця). У яснае надвор'е здаецца, што будынак плыве разам з аблокамі. З надпісаў на стэле можна даведацца, што арачны мост з будынкам узведзены 1400 гадоў таму. Яны сведчаць аб высокім майстэрстве і таленце старажытных кітайскіх майстроў.
За дваццаць кіламетраў ад гары Цан'яньшань ёсць пячора, на столі і сценах якой высечана больш за тысячу Будаў, таму яе і называюць пячорай Тысячы Будаў. Сярод усіх выяў не знойдзеш двух аднолькавых. -0 -