Горад Ціньхуандаа
  2011-02-01 15:13:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ціньхуандаа - вядомы ў Кітаі курортны горад і марскі порт у заліве Бахай - размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Хэбэй, на мяжы з правінцыяй Ляанін.

Назва горада Ціньхуандаа паходзіць ад імя першага імператара Кітая Цінь Шы-хуандзі (259-10 да н.э.) і ў перакладзе літаральна азначае «востраў імператара Цінь Шыхуана». Паводле гістарычных запісаў, імператар 4 разы бываў тут у час інспекцыйных паездак па краіне.

Клімат у горадзе ўмераны мусонны. Узімку ў горадзе няма вялікіх маразоў, а ўлетку стаіць мяккае, неспякотнае надвор'е. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 11 ℃, колькасць ападкаў - 550 мм.

У Ціньхуандаа вядомыя тры марскія курорты: Бэйдайхэ, Наньдайхэ і «Залатое» ўзбярэжжа Чанлі. У расійскіх турыстаў асаблівай папулярнасцю карыстаецца Бэйдайхэ. У процілеглым канцы горада, у раёне Шаньхайгуань знаходзяцца знакамітыя турыстычныя аб'екты «Першая мытня Паднябеснай» і ўмацаваны раён «Лаалунтоу».

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040