Горад Чжанцзяцзе
  2011-02-09 09:37:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэвіз горада: «найпрыгажэйшы Чжанцзяцзе – міжнародны турыстычны цэнтр».

Чжанцзяцзе – маляўнічы раён Кітая, які вабіць вялікую колькасць кітайскіх і замежных турыстаў. Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы правінцыі Хунань. Ён мае багатыя турыстычныя рэсурсы.

Дзяржаўны лесапарк Чжанцзяцзе, запаведнікі Сасіюй і Цяньцзышань складаюць тры часткі запаведнай зоны Улін'юань, якая займае плошчу 264 квадратныя кіламетры. Тут уздымаюцца ў неба больш за тры тысячы скал мудрагелістых абрысаў, а ручаі, якія весела журчаць, імчацца навыперадкі адзін за адным. Вяршыні скал, лясы, пячоры, азёры – усе гэтыя дзіўныя творы прыроды вызначаюцца дзівоснай прыгажосцю. Яны дораць людзям захапленне і супакой.

У горадзе Чжанцзяцзе жывуць прадстаўнікі 33 нацыянальнасцяў Кітая, у тым ліку нацменшасці мяа, туцзя, бай і інш.

Паміж горадам Чжанцзяцзе і іншымі гарадамі Кітая існуюць авіязносіны, адкрыліся таксама чартарныя рэйсы да гарадоў Нагоя (Японія) і Сеул (РК).

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040