Горад Ціндаа размешчаны ў паўднёвай частцы паўвострава Шаньдун. З усходу ён абмываецца Жоўтым морам, на поўначы мяжуе з горадам Яньтай; а на захадзе – з Вэйфанам. У лютым 1994 года Ціндаа ўнесены ў спіс 15 галоўных гарадоў КНР.
Клімат у Ціндаа – вільготны, марскі. Летам часта ідуць дажджы, не вельмі горача, сярэдняя тэмпература ліпеня – 23 градусы. Зімой – моцны вецер, але не вельмі халодна. Горад Ціндаа – адзін з самых папулярных курортна-турыстычных гарадоў Кітая.
Да галоўных адметных мясцін Ціндаа можна аднесці прыморскую зону і зону Лаашань, калыску даасізму. У 2008 годзе, падчас 29-й Алімпіяды, у горадзе Ціндаа паспяхова праведзена парусная рэгата. - 0 -