Палац Патала ў Тыбеце
  2011-02-22 10:13:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На паўночным захадзе горада Лхаса знаходзіцца чырвоная гара Хуншань, на якой узвышаецца пышны палац Патала. У сэрцах тыбецкіх будыстаў Хуншань неаддзельная ад гары Путашань – месца жыцця Бадхісатвы Гуаньінь.

Паводле падання, палац Патала ўзвёў у 7 стагоддзі туфанскі цар Сранцзангамба для сваёй будучай жонкі – танскай прынцэсы Вэньчэн. Палац, што раскінуўся на схіле гары Хуншань з падножжа да вяршыні, аб'ядноўвае 1000 пабудоў тыбецкай архітэктуры.

Пасля падзення Туфанскай дынастыі ад ваенных нашэсцяў большасць залаў палаца было разбурана, іх рэканструкцыя пачалася ў 1645 годзе, калі цінскі ўрад зацвердзіў далай-ламу Пятага кіраўніком Тыбета. Яго пераемнікі не спынялі работ па пашырэнні палаца. У нашы дні ён падзяляецца на дзве часткі – Пачжангаба і Пачжанмаба. Пачжангаба на ўсходзе – гэта рэзідэнцыя далай-ламы, а ў цэнтральнай яго частцы знаходзяцца будысцкія залы і пахавальныя пагады-ступы. У белых доміках на захадзе жывуць манахі і слугі.

Галоўны будынак палаца Патала мае 13 паверхаў. Палац – святое месца тыбецкага будызму, кожны год яго наведвае велізарная колькасць паломнікаў і турыстаў. Па звілістай каменнай сцяжынцы можна дайсці да ўсходняй брамы з выявай чатырох алаханяў (г.зн. людзей, якія дасягнулі найвышэйшага духоўнага развіцця) і праз 4-метровую палацавую сцяну патрапіць у пышны павільён. Пасярэдзіне гары позірку адкрываецца грандыёзная тэраса плошчай 1600 квадратных метраў, адкуль далай-лама звяртаўся да вернікаў.

Адсюль па калідоры трапляеш у самы вялікі ў Пачжангаба павільён Цацінься. Паводле гістарычных запісаў, з 1653 года, калі імператар Шуньчжы і цэнтральнаы ўрад ўзвялі далай-ламу Пятага ў ранг святых, тут праводзяцца ўрачыстыя рэлігійныя цырымоніі. Галоўнае збудаванне часткі Пачжанмаба ўтвараюць 8 магільных склепаў – пахавальных пагад-ступ. Самая вялікая і раскошная – пахавальная пагада далай-ламы Пятага. Яна пакрыта ліставым золатам, якога пайшло 3721 кілаграм, і інкруставана каштоўнымі камянямі.

У самым вялікім павільёне Пачжанмаба прадстаўлены мемарыяльная дошка з надпісам цінскага імператара Цяньлуна і пышныя фіранкі, падораныя цінскім імператарам Кансі. Паводле падання, каб вырабіць гэтыя фіранкі, імператар Кансі загадаў пабудаваць спецыяльную майстэрню. Работа доўжылася цэлы год. Адсюль праз галерэю можна патрапіць у самую старажытную частку палаца – павільён Снагял, дзе захоўваюцца скульптуры цара Сранцзангамба, прынцэсы Вэньчэн і саноўнікаў. У самым высокім павільёне прыносілі ахвяры выяве і памінальным таблічкам цінскага імператара Цяньлуна.

Гранітныя сцены, залаты дах, вытанчаныя карнізы з пазалочаным аздабленнем робяць палац Патала неапісальна пышным і велічным. Каляровыя насценныя роспісы расказваюць пра Буду і алаханяў, праўдзіва адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць далай-ламы Пятага і ўрачыстае ўступленне танской прынцэсы Вэньчэн ў Тыбет, адлюстроўваюць развіццё тыбецкага будызму, старажытную тыбецкую культуру. Палац Патала – гэта вынік спалучэння розуму і таленту народа, сведчанне культурных сувязяў паміж тыбэтцамі і ханьцамі і непарушны сімвал Тыбета. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040