Сянганскі акіянарыум знаходзіцца ў паўднёвай частцы Сянгана. Гэта самы вялікі марскі парк у Паўднёва-Заходняй Азіі, яго плошча – 870 тыс. кв. м. Парк з трох бакоў акружаны морам. У яго ўваходзяць восем адмысловых зон: акіянарыум, «Вёска старадаўніх будынкаў», «Царства птушак», сад дзікіх раслін і жывёл, парк атракцыёнаў, аквапарк, зона «Дзіцячы свет» і акіянічны тэатр марскіх жывёл. У шкляным басейне акіянарыума – каля 500 глыбакаводных і мелкаводных рыб. Для назірання за загадкавым падводным светам уздоўж басейна размешчаны калідоры: адзін – у зоне з мелкаводнымі рыбамі, тры іншыя – у глыбакаводнай зоне.
Цікава назіраць за марскімі львамі, цюленямі і пінгвінамі. У акіянічным парку можна паглядзець прадстаўленні з удзелам марскіх ільвоў, коцікаў і дэльфінаў.