Падарожжы па Лхасе
  2011-03-02 17:08:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Знаёмства з самабытнай культурай мясцовых жыхароў – адна з важных турыстычных праграм у сельскіх і жывёлагадоўчых раёнах Лхаса. Горад Лхаса прыкладае шмат намаганняў для адкрыцця ўсё большай колькасці турыстычных раёнаў і заклікае сялян і жывёлаводаў актыўна развіваць турызм дзеля павелічэння сваіх уласных даходаў.

Сельскія раёны і прыгарадныя паветы Лхасы маюць багатыя магчымасці для развіцця турызму. Прыгожыя горныя ландшафты, мноства мінеральных крыніц і іншыя аб'екты, якія вабяць турыстаў, напрыклад, у запаведнік Намцо павета Дансюн, а таксама ў павет Мачжугунка, дзе нарадзіўся адзін з тыбецкіх цароў, стварылі спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму ў гэтым рэгіёне.

Мясцовае кіраўніцтва горада паведаміла, што за апошнія два гады жыхары розных паветаў Лхасы ўсё больш зацікаўлены ў развіцці турызму. Аднак, для далейшага пашырэння гэтай галіны, з улікам недахопу сродкаў, неабходна актыўная падтрымка з боку дзяржавы і прыцягненне прыватных інвестыцый.

Для асваення турыстычных аб'ектаў у Намцо павятовы камітэт і павятовы ўрад Дансюна стварылі спецыяльную ўстанову для кантролю па справах турызму. Былі таксама арганізаваны разнастайныя святочныя мерапрыемствы, падчас якіх турысты мелі магчымасць пазнаёміцца з самабытнай культурай краю. Дзякуючы такім акцыям за апошнія гады бесперапынна павялічваюцца даходы ад турызму ў гэтым рэгіёне. У 2004 годзе маляўнічы раён Намцо прыняў 650 тыс. турыстаў; 127 жывёлаводаў з 41 двара пачалі займацца турыстычным бізнесам, іх агульныя даходы склалі 740 тыс. юаняў.

Гарадскі раён Чэнгуань ператварыўся ў Парк самабытнай культуры Нянжэ, дзе можна прыемна правесці час, палюбавацца на выступленні артыстаў, пазнаёміцца з мясцовымі звычаямі. На будаўніцтва гэтага парку выдаткавана больш за 30 млн. юаняў. Аднойчы парк атрымаў званне "ўзорнага сельскага турыстычнага аб'екта" Тыбецкага аўтаномнага раёна. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040