Хайнань – царства вечнай зеляніны, якое не заўважае змены пораў года. Нездарма старажытнакітайскі паэт Су Шы пісаў пра клімат Хайнаня так: «На поўдні марскім зіму не адрозніць ад лета. Зразумець не магу я, дзе года канец, дзе пачатак». Такія кліматычныя ўмовы спрыяюць росту пышнай расліннасці. Востраў славіцца багаццем эндэмічных відаў флоры, многія з рэдкіх відаў раслін узятыя пад ахову. Самае знакамітае мясцовае дрэва – анчар, сок якога выкарыстоўваецца як проціяддзе пры змяіных укусах. Расце тут і хлебнае дрэва, пладамі якога могуць пракарміцца на працягу года два чалавекі. Сустракаецца дзіўнае «нафтавае» дрэва, якое дасягае 30-метровай вышыні. Са стрыжня ссечанага ствала выцякае ад 10 да 25 кг нефтападобнага рэчыва, якое гарыць гэтак жа, як і салярка.

Какос завезены на Хайнань з Малазіі дзве тысячы гадоў таму, у часы праўлення дынастыі Хань. Малайскі какос – жыццястойкі. У пэўны час сухі какосавы арэх сам дасць парастак, які хутка пачне набіраць сілу. Яго не трэба спецыяльна прарошчваць. Стомленыя ад спёкі і вандровак турысты з задавальненнем частуюцца прахалодным какосавым малаком. Стравы на стале – таксама з какоса: клейкі рыс з какосавым сокам, рыс, загорнуты ў лісце какосавай пальмы, какосавы хлеб, какосавыя цукеркі і інш. Хіба выстаіш перад гэтымі пачастункамі?! Жанчыны, якія толькі што нарадзілі, кожны дзень ядуць курэй, вараных ў какосавым соку. І не толькі таму, што гэта вельмі пажыўная страва, але і ў знак таго, што какосавы сок, які ўвасабляе чысціню і шчасце, захоўвае здароўе маці і яе дзіцяці. - 0 -