Вуліца піва ў горадзе Ціндаа
  2011-03-08 16:40:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва ўсходняй кітайскай правінцыі Шаньдун знаходзіцца прыгожы прыморскі горад Ціндаа. Гэта – адно з вядомых турыстычных месцаў у Кітаі. Калі гаворка ідзе аб горадзе Ціндаа, то многія кітайцы адразу кажуць, што там ёсць вуліца піва, гісторыя якой налічвае ўжо сотню гадоў.

Яна знаходзіцца ў паўночным раёне горада. Яе працягласць - каля 700 метраў. У 1897 годзе, калі Германія захапіла горад Ціндаа, штаб акупацыйных войскаў знаходзіўся якраз на гэтай вуліцы. Немцы, як вядома, вялікія аматары піва. І менавіта на гэтай вуліцы меўся калодзеж са смачнай вадой... Піва, зваранае на ёй, было таксама вельмі смачнае. Так, у 1903 годзе тут з'явіўлася першая ў Кітаі браварня з еўрапейскай тэхналогіяй вытворчасці. З тых часоў вуліца назаўсёды звязала сябе з півам.

Сто гадоў мінула з тых часоў, і вуліца, якую называюць Дэнчжоўлу, ужо ператварылася ў сапраўдную адметную мясціну - вуліцу піва. Зараз на ёй размяшчаецца 65 рэстаранчыкаў і піўных бараў. Штодня гэтую вуліцу наведваюць дзесяткі тысяч турыстаў. Кожны дзень з мясцовай браварні свежае піва паступае ў розныя рэстараны і бары. Да гэтага трэба дадаць, што ў Ціндаа шмат морапрадуктаў. Смачныя стравы з морапрадуктаў у спалучэнні са свежым півам - гэта сапраўдная асалода!

Гуляючы па гэтай вуліцы, абавязкова наведайце Музей піва. У 2003 годзе з нагоды стагоддзя пачатку вытворчасці гэтага напою ў Ціндаа, кампанія па вытворчасці піва маркі «Ціндаа» ў сваім былым корпусе адкрыла Музей піва - адзіны ў Кітаі падобны музей. Сам будынак - помнік культуры, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

У Музеі піва тры аддзелы: «Векавая гісторыка-культурная традыцыя», «Тэхналагічны працэс» і «Комплексны аддзел». На аснове багатага гістарычнага матэрыялу можна здзейсніць падарожжа ў часе, азнаёміцца з легендамі аб паходжанні піва і гісторыяй мясцовага піва. У аддзеле музея «Тэхналагічны працэс» можна ўбачыць збудаванні, абсталяванне, цэхі і вытворчую пляцоўку старой браварні. Ля катла закісання старога цэха знаходзяцца воскавыя фігуры, якія паказваюць працоўных завода таго часу. У «Комплексным аддзеле» наведвальнікі могуць прадэгуставаць піва розных гатункаў.

У Музеі піва захоўваецца адзін характэрны экспанат, які лічыцца сапраўднай рэліквіяй - стары агрэгат для прыгатавання піва. У свой час ён быў зроблены на заводзе кампаніі «Сіменс». Акрамя агляду музея, наведвальнікі таксама могуць прыняць удзел у розных розыгрышах. Так, напрыклад, пабываўшы ў «хатцы п'яніц», можна даведацца, што ж такое ап'яненне. Гэтая забава вельмі падабаецца наведвальнікам музея.

У «фірмовым» бары пры музеі можна пакаштаваць свеже піва. Нагадаем, што на вуліцы піва ёсць шмат бараў і рэстаранаў. У кожнага з іх - свае асаблівасці, дзе да стала вам пададуць мясцовыя стравы з морапрадуктаў. Напрыклад, доўфу ў марской вадзе, ракаў на пары, рыбу па-лаашаньску і інш. Усе стравы вельмі смачныя, што прымушае прыходзіць сюды яшчэ і яшчэ. Абед у такім рэстаране каштуе, у сярэднім, некалькі дзесяткаў юаняў на аднаго чалавека.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040