Гара Люйшань
  2011-03-08 17:33:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гара Люйшань знаходзіцца ў правінцыі Ляанін і з'яўляецца дзяржаўным запаведнікам Кітая. У часы дынастыі Суй яна стала адной з пяці вядомых гор у павеце Бэйчжэнь, а затым пачала карыстацца папулярнасцю ва ўсім Кітаі. Пры дынастыях Юань, Мін і Цін, калі новыя імператары ўступалі на прастол, у храме, што знаходзіцца ля падножжа гэтай гары, здзяйсняліся ахвярапрынашэнні, прысвечаныя духам гары.

Люйшань славіцца доўгай гісторыяй і прыгожымі краявідамі. Тут паўсюль раскіданы прыгожыя альтанкі, будынкі, стэла з надпісамі старажытных кітайскіх паэтаў, старажытныя будысцкія храмы - сапраўдная гістарычная спадчына.

Горныя краявіды - цудоўныя: высокія скалы, хваёвыя дрэвы, незвычайныя вадаспады, духмяныя кветкі грушы... Сапраўднае райскае месца на зямлі!

У апошнія гады ў запаведніку прайшла буйнамаштабная рэканструкцыя, многія адметныя мясціны і будынкі адрамантаваны. Палепшыліся паслугі для наведвальнікаў. Кожны год сюды прыязджаюць некалькі дзесяткаў тысяч турыстаў. Турыстычная зона падзелена на чатыры часткі: паўночную, усходнюю, паўднёвую і заходнюю. Каб агледзець усе славутасці, спатрэбіцца не менш за тры дні.

Гара Люйшань гатова да гасціннай сустрэчы кітайскіх і замежных турыстаў! 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040