Славутае наваколле горада Ханчжоу
  2011-03-14 16:51:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ханчжоу – горад са старажытнай гісторыяй, якая налічвае больш за 22 стагоддзі. Ханчжоу за час свайго існавання быў сталіцай двух старажытнакітайскіх дынастый, адной з сямі старажытных кітайскіх сталіц. У 13-м стагоддзі Ханчжоу наведаў вядомы італьянскі падарожнік Марка Пола. У сваёй кнізе ён назваў Ханчжоу «горадам сёмага неба» і «самым прыгожым і раскошным горадам у свеце».

Ханчжоу прывабны ў значнай ступені дзякуючы возеру Сіху (Заходняе возера). Яно заўсёды прыгожае ў любы дзень, нягледзячы нават на змены надвор'я. У дзесяць цудаў возера Сіху ўваходзяць: Вясновы досвітак на дамбе Су, Месяц над спакойным возерам восенню, Лотасы, Адлюстраванне месяца ў трох стаўках, Залатыя рыбкі ў кветкавай затоцы, Спяваючыя івалгі, Снежны пейзаж на мосце, што праламляецца, Дзве вяршыні, якія дакранаюцца да неба, Вячэрні звон у Наньпіне і пагада Лэйфэн. Між іншым, у Кітаі – 36 Сіху, але, несумненна, самае знакамітае Заходняе возера знаходзіцца ў Ханчжоу. З трох бакоў возера абкружана лесам, а на ўсходнім беразе знаходзіцца горад. Тут валадарыць спадарыня Прырода, якая лёгка зачаруе кожнага. Клімат у гэтай мясцовасці даволі мяккі, таму сюды можна прыязджаць круглы год. 1 кастрычніка 2003 года адкрыты рух па 1300-метровым тунэлі пад возерам.

Ханчжоу славіцца сваёй чайнай прадукцыяй. Чай Лунцзін – адзін з самых вядомых у Кітаі. У раёне, дзе знаходзіцца вёска Лунцзінцунь, мяккі клімат і шмат ападкаў. Тут добрая зямля і вельмі чыстае паветра. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для вырошчвання чаю. Якасць чаю залежыць ад часу яго збору. Найлепшы чай збіраюць штогод да 5 красавіка. Ён характарызуецца плоскай і акуратнай формай лісця, светла-зялёным колерам і ўласцівым толькі яму водарам. Калі яго заварваюць, чайнае лісце нагадвае лотас, які толькі што падняўся з вады. Другасортны па якасці чай збіраюць да сезону «хлебных дажджоў» па месячным календары, гэта прыкладна да 20 красавіка. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040