Горад Шаасін – "усходняя Венецыя"
  2011-03-23 16:27:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горад Шаасін правінцыі Чжэцзян размешчаны ў паўднёвай частцы дэльты ракі Янцзы, у цэнтры правінцыі. На ўсходзе ён мяжуе з горадам Нінбо, на захадзе - з горадам Ханчжоу.

Агульная плошча горада складае 8256 кв. кіламетраў, у тым ліку плошча гарадской забудовы - 339 кв. км. Колькасць насельніцтва - 4,37 млн. чалавек (2008 год).

Паводле гістарычных звестак, яшчэ ў перыяд дынастыі Цінь (221-206 гг. да н. э.) на тэрыторыі сённяшняга Шаасіна існавала акруга Куайцзі, а назву Шаасін гэты раён атрымаў у перыяд дынастыі Паўднёвая Сун (1127-1279 гг.). У 1981 г. павет Шаасін набыў статус горада.

Клімат - субтрапічны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература - 16,5 градуса, колькасць ападкаў - 1439 мм.

Шаасін - старажытны культурны горад. Яго называюць «музеем без сцен». У наваколлі Шаасіна – мноства рэк і азёр, 229 разнастайных старажытных мастоў. Колькасць мастоў у Шаасіне ў 5,5 раза больш, чым у Венецыі, таму Шаасін таксама называюць «усходняй Венецыяй» або «радзімай мастоў».

Шаасін славіцца незабыўнымі краявідамі, багатымі прыроднымі рэсурсамі, унікальнымі мясцовымі традыцыямі і звычаямі.

Са старажытных часоў Шаасін вабіў аматараў падарожжаў. Зараз Шаасін - адзін з вядомых гістарычных, культурных і турыстычных гарадоў дзяржаўнага значэння. На тэрыторыі Шаасіна для турыстаў адкрыта амаль 200 адметных мясцін, самыя вядомыя з іх - Дом-музей Лу Сюня, павільён архідэй, сад Шэньюань, возера Дунху і інш.

Шаасін - адзін з самых вядомых сваёй культурай піцця алкагольных напояў гарадоў у Кітаі. Гэта радзіма многіх знакамітасцяў, у тым ліку паэта дынастыі Паўднёвая Сун Лу Ю, палітычнага дзеяча і педагога Цай Юаньпэя, пісьменніка, публіцыста і літаратуразнаўцы Лу Сюня, прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлая (1898-1976 гг.), метэаролага Чжу Кэчжэня, гісторыка Фань Вэньланя.

У 2008 годзе Шаасін удастоены ўзнагароды ААН-Хабітат (Праграма ААН па населеных пунктах) і названы самым шчаслівым горадам Кітая 2008 года. Яшчэ праз год Шаасін абралі адным з дзесяці самых прыгожых гарадоў Кітая 2009 года.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040