Аўтаномны раён Унутраная Манголія быў створаны 1 мая 1947 года, гэта -- першы нацыянальны аўтаномны раён Кітая. Яго плошча -- 1,183 млн. кв. км (12,3% ад агульнай плошчы Кітая). Зараз тут пражываюць 49 нацыянальнасцяў, у тым ліку манголы, ханьцы, дауры, эвенкі, арачоны, хуэйцы і г.д. Агульная колькасць насельніцтва складае 23,9235 млн. чалавек.
Падчас 60-годдзя з дня стварэння Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, Кітайскі інфармацыйны Інтэрнэт-Цэнтр сумесна з фотамайстрамі Нацыянальнага выдавецтва ілюстраваных часопісаў дазволяць Вам палюбавацца краявідамі стэпаў, цудоўным рэльефам, простымі народнымі норавамі, прыгожымі строямі, традыцыйным святам Надом і новымі гарадамі Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, якія пераўтвараюцца і зменьваюцца штодня.