Музей фальклору ў горадзе Цяньцзінь
  2011-05-11 16:38:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Музей культуры Мацзу знаходзіцца на захад ад гандлёвага і турыстычнага цэнтру на адной са старых вулачак у горадзе Цяньцзінь. Агульная плошча музея складае амаль 3000 квадратных метраў. Знешні выгляд будынку музея адлюстроўвае асаблівасці кітайскай і заходняй архітэкутры.

Музей фальклору у горадзе Цяньцзін быў пабудаваны параўнаўча нядаўна. Ён знаходзіцца побач з палацам імпратрыцы. Цэнтральны будынак музея – двухпавярховы дом, ад якога ідуць знешнія калідоры. Сцены будынка пафарбаваны ў сіні колер.

Пры ўваходзе ў музей, наведвальнікі адразу трапляюць у павільён «Лян'юань», у якім паказана, як у Цяньцзіне праводзілі вяселле ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Тут можна ўбачыць жаночыя сукенкі, старажытныя курткі Магуа, коўдру для маладых чырвонага колеру, меню з вясельнага банкета і інш. На сцяне вісіць стары фотаздымак маладых з членамі іх сем'яў. На гэтай фатаграфіі відаць, што ў 30-я гады мінулага стагоддзя жанчыны ўжо не бінтавалі ногі, некаторыя мужчыны апраналіся ў доўгія халаты, астатнія – у сучасныя касцюмы. У 60-я- 70-я гады мінулага стагоддзя нявеста не пагаджалася выходзіць замуж, калі ў жаніха не было трох рэчаў — гадзінніка, веласіпеда і швейнай машынкі. У 70-я гады да гэтага спісу дадаліся яшчэ радыёпрыёмнік і фотапарат. А ў 80-я гады іх замянілі тэлевізар, халадзільнік і пральная машына.

У першай выставачнай зале музея прадстаўлена калекцыя аб'ектаў фальклору горада Цяньцзіня за апошнія сто гадоў. Дэманструецца старая мэбля, тытунніцы, ляжанкі і розныя прадметы—абавязковыя атрыбуты свята Вясны. На сцяне вісяць навагоднія лубочныя карціны з мясцовасці Янлюцін. Таксама прадстаўлены старадаўнія печы, чаны для вады, лямпы і старыя прасы. Усе яны напоўнены яркімі асаблівасцямі горада Цяньцзінь.У музее фальклорнай культуры наведвальнікі таксама могуць паглядзець старыя фільмы. Кожны наведвальнік можа купіць сувенір на памяць – які-небудзь мастацкі выраб, зроблены лепшымі майстрамі. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040