На поўнач ад горада Сіань, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Шэньсі, размешчана багата імператарскіх маўзалеяў. Яны належаць імператарам старажытнай кітайскай дынастыі Заходняя Хань (206 г. да н.э. - 24 г. н.э). Сярод іх -- маўзалей Ханьянлін, які існуе ўжо больш за 1200 гадоў. Цяпер тут на аснове старажытнага маўзалея створаны музей. Гэта першы ў Кітаі сучасны падземны маўзалей-музей.