Нацыянальны парк Хуанлун
  2011-06-28 14:54:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная плошча тэрыторыі запаведнай зоны Хуанлун – 700 кв. км. Вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 1700 м да 5000 метраў і нават больш. Найвышэйшая горная вяршыня дасягае 5588 м, яна круглы год пакрыта снегам і з'яўляецца ўсходнім ускрайкам сучаснага ледніковага пояса Кітая. Найбольшую вядомасць запаведная зона Хуанлун набыла дзякуючы свайму ўнікальнаму ландшафту – травертынавым тэрасам з вапняковага туфу.

У Хуанлуне прадстаўлены амаль усе формы травертынавага ландшафту: азёры, вадаспады, крыніцы, парогі, карставыя пячоры, мініяцюрныя дэкаратыўныя садкі бансай. Хуанлун па праве можна назваць музеем травертынавага ландшафту.

На ўчастках схілаў з больш роўным рэльефам цясніны Хуанлунгоу утварыліся вадаёмы. Гэта – галоўная адметная мясціна нацыянальнага парку.

Размешчаныя тэраса над тэрасай, 3400 падобных да нізкі жэмчугу вадаёмаў каскадам спускаюцца ўніз, утвараючы 8 груп азёр. Самыя вялікія дасягаюць некалькіх соцень квадратных метраў, а самыя мініяцюрныя «азёры» – памерам з талерку. Іх форма разнастайная: адны падобны на веер, другія – на кветку лотаса, трэція – на лісце вярбы. Сярод усёй гэтай пышнасці не знойдзеш і двух аднолькавых па форме вадаёмаў. Асноўныя адценні травертынавых купеляў – малочна-белы і светла-жоўты. У руцэ вада – чыстая і празрыстая, а ў вадаёме яна пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі ў залежнасці ад пласта адкладаў на дне, характару парод, ад адлюстравання ў вадзе кветак і дрэў, гульні святла і цені.

Усё ў Хуанлуне зачароўвае: снежныя вяршыні гор, леднікі, высакагор'і, некранутыя лясы з іх гіганцкімі пандамі і залацістымі малпачкамі. Але ўсё роўна самым унікальным застаецца травертынавы ландшафт.

У снежні 1992 г. нацыянальны парк Хуанлун занесены ў Рэестр аб'ектаў сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040