Падарожжа па Вялікай кітайскай сцяне
  2011-08-19 17:04:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскай сталіцы – спякотнае лета. Менавіта гэтай парой многія пекінцы імкнуцца з'ехаць куды-небудзь у пошуках жыватворнай прахалоды. Самы час адправіцца на Вялікую кітайскую сцяну, якая знаходзіцца ў адным з прыгарадаў Пекіна. Давайце разам дакранемся да таямніц, якімі яна агорнута, разгадкі якіх не могуць знайсці на працягу некалькіх тысячагоддзяў.

Вялікая кітайская сцяна пачынаецца ля ўзбярэжжа Жоўтага мора ў г. Шаньхайгуань, цягнецца праз горы ў цэнтральную частку Паўночнага Кітая. На стратэгічна важных вышынях стаяць умацаваныя абарончыя назіральныя вежы. Сцяна спускаецца да вусця вялікіх рэк, затым тысячы кіламетраў цягнецца праз незаселеныя бязмежныя пустэльні і недасяжныя горы. Яе працягласць складае больш за 6 тыс. км, вышыня - каля 8 метраў, таўшчыня - больш за 6. У месцах стромкага ўздыму і спуску прадбачліва збудаваны прыступкі. Вось што цікава: чым больш навукоўцы даследавалі Вялікую сцены, тым больш з'яўлялася загадак.

Такім чынам, крыху гісторыі. Будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны, як абарончага збудавання, пачалося больш за 2500 гадоў таму. Тады княжыя дзяржавы межавалі на поўначы з плямёнамі качэўнікаў, якія пастаянна ўрываліся на іх тэрыторыю. У Кітаі было ўсё, чаго не было ў качэўнікаў - рыс, шоўк, пісьменнасць. Каб прадухіліць гэтыя спусташальныя набегі, кіраўнікі гэтых дзяржаў узводзілі на паўночных межах высокія сцены і крэпасці. Так быў пакладзены пачатак збудаванню аднаго з найграндыёзных помнікаў старажытнасці. Вялікая сцяна стала своеасаблівым бар'ерам паміж цывілізаваным Кітаем і варварамі.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040