Горы Басяньшань (горы Васьмі святых) размешчаны ў 34 км на паўночны ўсход ад павета Цзісянь г. Цяньцзінь і з'яўляюцца запаведнікам дзяржаўнага значэння ААА. Агульная плошча запаведніка -- 53,6 кв. км, 95% гор пакрыта лесам. Тут налічваецца 19 пікаў вышынёй звыш 900 метраў. Вышыня над узроўнем мора галоўнага піка Цзюйсяньфэн складае 1052 метры.