Раман Мышкоўскі,
карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Горны хрыбет Цяньшань плошчай 72 кв. км знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада Аньшань і ўваходзіць у першую групу асноўных маляўнічых ландшафтаў дзяржаўнага ўзроўню. Хрыбет Цяньшань складаецца з сотняў гор. Увесну водар квітнеючай ігрушы напаўняе горныя даліны, а восенню лісце на дрэвах становіцца пунсовым. 95% хрыбта пакрыты дрэвамі і травой.
Горы Цяньшань – нацыянальная прыродная зона. Дзякуючы доўгай гісторыі і маляўнічым ландшафтам, горны хрыбет увайшоў у дзясятку знакамітых гор Кітая ў 1960 годзе, а ў 1980-м ён атрымаў статус прыроднай зоны дзяржаўнага значэння. Вяршыні незвычайных форм, стромыя скалы, марозаўстойлівыя хвоі і кветкі грушы – такія асноўныя славутасці запаведніка. 999 вяршынь атрымалі імя Цяньшань. Найбольш вядомыя – пік Казачная платформа і вяршыня Пяці Будаў. Адтуль можна ўбачыць усю панараму хрыбта Цяньшань. Зараз на схілах гор знаходзіцца 40 манастыроў, у гарачы сезон больш за 1000 будысцкіх манахаў і даоскіх святароў знаходзяць тут прытулак.
У гарах размешчаны больш за 20 храмаў, самыя вядомыя – манастыры Дзуюэ, Крыніца Дракона, Даань, Чжунхуэй і Сян'янь. Па-сапраўднаму шакіруе горны Буда Майтрэя вышынёй 70 метраў. Дзякуючы гэтаму горнаму масіву, горад Аньшань валодае найбуйнейшымі запасамі нефрыту ў Кітаі. Нефрыт з павета Сюянь лічыцца лепшым у краіне. Не так даўно ў горадзе адкрылася школа разьбы па нефрыце.
Турыстычны курорт з гарачымі крыніцамі на тэрыторыі запаведніка – адзін з трох найбольш вядомых у Аньшане. Крыніцы багатыя на мінеральныя рэчывы, а сярэдняя тэмпература вады складае 70 градусаў. Гэта ідэальнае месца для адпачынку. Да цяперашняга моманту ў Аньшане адкрыты тры буйныя курорты з гарачымі крыніцамі, самы вядомы – курорт Тангандзы. Ён быў заснаваны яшчэ ў перыяд праўлення дынастыі Тан (618-907), яго вада багатая на калій, натрый і радон.