Паркавая зона складаецца з трох частак. У паўночнай знаходзіцца прыгожы горны пік, а таксама грот, вадаспад і старажытны храм. У цэнтральнай – храм Лунцюаньсы, пабудаваны ў часы праўлення дынастыі Сун. У храмавым парку шмат старажытных дрэў. Мост "Залаты дракон", які налічвае ўжо 1000 гадоў, падзяляе двор храма на дзве часткі. І, нарэшце, у паўднёвай частцы турысты могуць пабачыць даоскі, будысцкі і канфуцыянскі храмы.