Адкрыты мемарыяльны музей «4-ы з'езд КПК»
  2012-11-09 16:22:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўна напярэдадні 18-га з'езда КПК быў адкрыты мемарыяльны музей «4-ы з'езд КПК».

Мемарыяльны музей «4-ы з'езд КПК» знаходзіцца ў скверы на паўночным баку вуліцы Сычуань раёна Хункоу горада Шанхай, яго плошча складае 3180 кв. метраў і ўключае 4 выставачныя залы.

Раней музей 4-га з'езда КПК размяшчаўся на вуліцы Дунбаасін раёна Хункоу, але быў разбомблены японскімі агрэсарамі ў 1932 годзе. У 2006 годзе ў раёне Хункоу быў узведзены павільён з'езда КПК плошчай 186 кв. метраў, дзе захаваліся гістарычныя матэрыялы 4 з'езду. Новы мемарыяльны музей "4-ы з'езд КПК" быў пабудаваны на аснове гэтага павільёна і адкрыты 7 верасня гэтага года. У ім прадстаўлены дакументы, якія распавядаюць наведвальнікам пра гісторыю і культуру КПК, якія падкрэсліваюць вялікае значэнне 4-га з'езду партыі.

4-ы з'езд КПК, які праходзіў у студзені 1925 года, вызначыў неабходнасць барацьбы за гегемонію пралетарыяту ў дэмакратычнай рэвалюцыі, уцягвання рабочых і сялян у рэвалюцыйны рух, на неабходнасць стварэння партыйных ячэек, адыграў важную ролю для пачатку новага ўздыму нацыянальнай рэвалюцыі.

КПК была створана ў 1921 годзе. Пад яе кіраўніцтвам за больш чым 90 гадоў Кітай ператварыўся ў квітнеючую дзяржаву, міжнародны статус якой увесь час павышаецца.

8 лістапада ў Доме народных сходаў у Пекіне адкрыўся 18-ы з'езд Кампартыі Кітая. Ху Цзіньтаа выступіў з дакладам "Цвёрда прасоўвацца наперад па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай і змагацца за поўную пабудову сярэднезаможнага грамадства". -0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040