Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
У сувязі з доўгай гісторыяй і багатай шматнацыянальнай культурай Кітая ў краіне вельмі шмат фестываляў і святаў, якія не з'яўляюцца выхаднымі днямі. У кожнай этнічнай групы (у Кітаі пражываюць прадстаўнікі 56 народнасцяў) – свае адметныя святы. Турыстаў могуць зацікавіць фестывалі, якія праводзяцца менавіта для іх у вядомых кітайскіх маляўнічых месцах. Да іх адносяцца, напрыклад, Фестываль лёду і снегу ў Харбіне, Какосавы фестываль на востраве Хайнань, Фестываль піва ў Ціндаа, Вінаградны – у Сінцзяне, Фестываль кунфу ў Шаалінскім манастыры і інш.
Каляды на Хайнане