Наскальныя рэльефы Дацзу
  2013-08-23 16:11:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Наскальныя рэльефы Дацзу знаходзяцца ў павеце Дацзу на паўднёвым захадзе Кітая. Пачатак наскальных рэльеф быў пакладзены падчас кіравання дынастыі Тан. Яны дасягнулі росквіту ў перыяды праўлення Паўночнай і Паўднёвай Сун (960-1278 гг.), а падчас Мін і Цін (14-19 стагоддзі) колькасць наскальных рэльефаў павялічылася. Яны, галоўным чынам, сканцэнтраваны ў гарах Бэйшань, Баадзіншань, Наньшань і інш.

Наскальныя надпісы ў гарах Бэйшань знаходзяцца за два кіламетры ад павятовага цэнтра Дацзу, іх пачалі рабіць у першы год праўлення танскага імператара Цзінфу (892 год), надпісы былі завершаны падчас кіравання імператара Шаасіна дынастыі Паўднёвая Сун (1162 год). У гарах Бэйшань знаходзіцца каля 10 тысяч наскальных барэльефаў і статуй, якія былі створаны за кошт ахвяраванняў людзей. Тут можна ўбачыць фрэскі, якія ахопліваюць 51 тэму, галоўным чынам, гэта сюжэты, узятыя з папулярных гісторый дзеячаў будызму таго часу.

Наскальныя рэльефы ў гарах Баадзін размешчаны ў 15 км на паўночны ўсход ад павятовага цэнтра Дацзу. Іх стварэнне пачалося на 6-м годзе кіравання імператара Чуньсі дынастыі Паўднёвая Сун (1179), работы былі завершаны на дзевятым годзе кіравання Чунью дынастыі Паўднёвая Сун (1249 год). Наскальныя рэльефы ў гарах Баадзін, цэнтр якіх – манастыр Шэншоу, уключаюць 13 груп скульптур, сярод якіх вялікія і маленькія Буды, каля 10 тысяч насценных барэльефаў і статуй. У аснове галоўных сюжэтаў – асобы тантрычнага будызму. Комплекс статуй нагадвае вялікі будысцкі цэнтр, які адлюстроўвае лепшыя творы мастацтва разьбы па каменю перыяду Сун (960-1278 гг.).

Наскальныя рэльефы ў гарах Наньшань размешчаны на паўднёвы ўсход ад павятовага цэнтра Дацзу, стварэнне іх пачалося ў эпоху Паўднёвай Сун (1127-1278 гг.). У гарах Наньшань – 15 ніш для статуй, пераважна даоскія. У гэтым месцы захавалася самая вялікая колькасць каменных статуй даасізму Кітая, а наскальныя рэльефы ўяўляюць сабой поўную групу каменных твораў, якія адлюстроўваюць сістэму духаў.

Узоры наскальнай пластыкі ў Дацзу, датаваныя перыядам 9-13 стагоддзяў – яркае адлюстраванне жыцця кітайскага грамадства таго часу і сведчанне гарманічнага суіснавання будызму, даасізму і канфуцыянства. У снежні 1999 года наскальныя рэльефы ў Дацзу ўключаны ў Рэестр аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040