Зараз гэта – найбуйнейшы скульптурны парк Пекіна. Тэрыторыя парку падзелена на дзве тэматычныя зоны: усходнюю і заходнюю. Усходняя зона яшчэ называецца "гарадской", бо менавіта тут размешчаны сучасныя скульптуры ў мадэрнісцкім стылі. Заходняя зона – "вясковая" – прадстаўлена скульптурамі з сельскага жыцця. Усяго на тэрыторыі парку выстаўлена больш за 200 скульптур з 40 краін свету.