Скрынка коніка, або Вуглавыя вежы імператарскага палаца
  2014-06-19 16:20:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прайшоў месяц, будаўнікі ламалі галаву над канструкцыяй вежаў, некалькі праектаў было адхілена. У роспачы адзін з майстроў пайшоў блукаць па горадзе. Праз некаторы час яго ўвагу прыцягнуў крык прадаўца конікаў: "Купіце маіх конікаў! Яны палепшаць ваш настрой!". Майстар падышоў да старога гандляра, які прадаваў двух конікаў у скрыначках. Тыя скрынкі былі выраблены з прасяных сцяблінак у выглядзе незвычайных вежак. Майстар купіў у старога клеткі проста для таго, каб падняць настрой, і прынёс сваім сябрам. Будаўнікі ўважліва агледзелі скрыначкі і раптам заўважылі, што гэта амаль гатовы праект вартавых вежаў, над якімі майстры думалі! Так па вуглах Забароненага горада ўзніклі незвычайныя вежы тонкай работы.

Паводле легенды, конікаў прадаваў не хто іншы, як бог цесляроў і будаўнікоў Лу Бань. Дарэчы, яму прыпісваюцца і іншыя вынаходкі: абложная лесвіца, піла, гэбля, свердзел і іншыя. Ён жа навучыў людзей навешваць дзверы. Лу Баню прыпісваюць аўтарства многіх знакамітых архітэктурных збудаванняў, як рэальных, так і міфічных. - Р -

(Паводле інтэрнэт-публікацый)


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040