Хуанхэ - другая па велічыні рака Кітаю, адзін з галоўных ачагоў старажытнай кітайскай цывілізацыі, калыска кітайскай нацыі. У вытоках ракі вада празрыстая, як сляза. Яе сярэдняя плыня праходзіць праз жоўтаземляное плато. Прытокі Ўдзінхэ, Піхэ, Вэйхэ нясуць з сабой вялікую колькасць жоўтаземляных мас. Адсюль і ўзнікла назва Хуанхэ, што азначае «Жоўтая рака». Хуанхэ - рака параўнальна маладая. На раннім этапе чацвярцічнага перыяду ў межах басейну цяперашняй ракі існавалі адны азёрныя ракавіны, якія былі ізаляваныя адна ад адной і ўтварылі адносна незалежныя ўнутрыкантынэнтальныя водныя сістэмы. З развіццём новага руху геалагічнай структуры Цінхай-Тыбецкае плато бесперапынна падвышаліся. На яго краях з'явіліся складкі і разрывы, на аснове якіх пазней утварыўся шматступенны рэльеф у выглядзе тэрасы. Раней існавалі раскіданыя азёры, якія зліліся ў рэкі. І толькі пазней, прыкладна 100 - 10 тысяч гадоў таму, у позні этап плейстацэнавай эпохі паступова ўтварылася цяперашняя рака з поўнай вольнай плынёй ад яе вытокаў аж да вусця, дзе яна ўпадае ў мора.